23 красавiка 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа дазволіла аднавіць палёты Boeing-737 MAX

Еўропа дазволіла аднавіць палёты Boeing-737 MAX

Забарона дзейнічала 22 месяцы.

Еўрапейскі авіярэгулятар зняў забарону на эксплуатацыю самалётаў Boeing 737 MAX.

Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) зняло 22-месячную забарону на палёты для Boeing 737 MAX у еўрапейскія аэрапорты. Пра гэта паведамляе Интерфакс.

«Правёўшы глыбокі аналіз, мы прыйшлі да высновы, што самалёты 737 MAX могуць бяспечна вярнуцца да палётаў», - заявіў галоўны выканаўчы дырэктар ведамства Патрык Кі.

У EASA падкрэслілі, што праведзеная ацэнка была цалкам незалежнай.

Пасля трагедыі ў Эфіопіі рэгулятары ва ўсім свеце забаранілі самалётам сямейства MAX лётаць. Звесткі расследаванняў засведчылі, што прычына авіякатастроф - праблемы з сістэмай кіравання палётам у самалётаў сямейства 737 MAX. Авіякампаніі пачалі адмаўляцца ад ужо ўкладзеных з Boeing кантрактаў на пастаўку гэтага тыпу самалёта, што на руку галоўнаму канкурэнту Boeing - кампаніі Airbus.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках