28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыхтуйцеся да гарачай вясны

Рыхтуйцеся да гарачай вясны

Грошай на вяртанне любові няма.

- Беларускія прафсаюзы збіраюцца рашуча адказаць на заходнія санкцыі лістом беларускіх працоўных, - піша тэлеграм-канал «Лісты да дачкі». - У адрозненне ад таго даўняга звароту спартоўцаў, справу не будуць пускаць на самацёк.

Не ведаю, якія ў іх перад сабой пастаўленыя планы, мільён подпісаў ці дзесяць, але за справу ўзяліся з размахам. Мяркуючы па шматлікіх водгуках, да прадпрыемстваў і арганізацый даведзеныя разнарадкі па колькасці тых, хто падпісаўся, вызначаны адказныя і адказнасць за невыкананне пастаўленых планаў.

Улічваючы, з аднаго боку метады збору, а з другога - той факт, што людзі зараз трошачкі незадаволеныя, можна сабе ўявіць, як падымуцца рэйтынгі ўлады ў выніку гэтай кампаніі.

Здавалася б, вось раз вы рыхтуецеся да гарачай вясны, а грошай каб вярнуць народную любоў у вас няма, дык можна гэты народ хоць не злаваць лішні раз. Не павялічваць, так бы мовіць, сацыяльную базу пратэсту дзеля бессэнсоўнай імітацыі.

Бессэнсоўнай, таму што мы ж разумеем - збяруць яны мільён подпісаў ці дваццаць мільёнаў, на санкцыі гэта наогул ніяк не паўплывае. Ну, не такія ўжо яны ў сваіх Еўропах наіўныя, каб не ведаць, як такія подпісы збіраюцца...

Вось, напраўду, уся замежная палітыка беларускіх уладаў звялася да такіх імітацыйных дзеянняў, увесь сэнс якіх заключаецца ў тым, што пра іх можна расказаць у тэлевізары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках