29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Высокая імавернасць адхілення Лукашэнкі ўжо ў гэтым годзе

4
Палітолаг: Высокая імавернасць адхілення Лукашэнкі ўжо ў гэтым годзе
ФОТА: TUT.BY

Скон эпохі дыктатара прадаўжаецца.

У прэзідэнта Лукашэнкі няма перспектыў для захавання рэальнай улады. Пра гэта палітолаг Дзмітрый Балкунец заявіў у інтэрв'ю выданню ukraina.ru.

- Які Ваш прагноз што да палітычнай будучыні Беларусі на гэты год?

- Скон эпохі Лукашэнкі прадаўжаецца, ніякіх перспектыў для захавання сур'ёзнай ўлады ён не мае. Адзінае, што ён можа рабіць, - гэта пераследваць апанентаў, турмы і фізічная ліквідацыя. Ніякіх перспектыў для нармалізацыі стасункаў з Захадам ён не мае, можа быць, Кітай яму падкіне нейкія рэсурсы. Расея наўрад ці будзе падтрымліваць фінансава, магчыма, нейкія невялікія рэсурсы будзе даваць, але не больш за тое.

Для яго ўсё неўзабаве можа скончыцца, а можа зацягнуцца ў часе. Але відавочна, што гэты чалавек сыдзе ў гісторыю як дыктатар, які знішчае дзяржаву і спрабуе развязаць у краіне грамадзянскую вайну.

- Наколькі магчымае адхіленне Лукашэнкі ад улады ў гэтым годзе?

- Высокая імавернасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках