28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку ўжо ніхто не дапаможа

5
Лукашэнку ўжо ніхто не дапаможа
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Пратэстная хваля будзе нарастаць і мацнець.

23 студзеня ў шэрагу гарадоў Расеі прайшлі вулічныя акцыі пратэсту ў падтрымку затрыманага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Са звестак паліцыі, у Маскве ў акцыі ўзялі ўдзел блізу 4 тысяч чалавек. Незалежныя назіральнікі называюць колькасць да 50 тысяч.

Сябра палітрады АГП Леў Марголін у каментары udf.by ацаніў, як падзеі ў Расеі паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі.

«Усё будзе залежаць ад развіцця сітуацыі. Калі пратэстныя акцыі застануцца на тым узроўні, на якім яны былі у 2019 годзе пасля маскоўскіх выбараў, то гэта не будзе мець наступстваў для ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Расеі і адпаведна не паўплывае на Беларусь. Калі ж пратэстная хваля будзе нарастаць і мацнець, то, цалкам магчыма, што гэта будзе ўздзейнічаць на сітуацыю ў нашай краіне - і я думаю, у пазітыўным ключы», - сказаў Марголін.

Чаму ён так мяркуе?

«Расеі будзе проста не да Беларусі, і Лукашэнку давядзецца застацца сам-насам з тымі праблемамі, якія ў яго ёсць. Разлічваць на падтрымку і дапамогу з расейскага боку можна будзе толькі на вельмі абмежаваную, а больш ніхто дапамагаць яму не будзе», - мяркуе Марголін.

Экспэрт мае на ўвазе перш за ўсё сілавую падтрымку, абяцаную раней Уладзімірам Пуціным.

«Былі абяцанні, што калі сітуацыя ў Беларусі пачне выходзіць з-пад кантролю, то Расея можа прыйсці на дапамогу. Гэта не можа не турбаваць беларусаў: у сеціве неаднаразова з'яўлялася інфармацыя, што то там, то тут бачылі людзей у невядомай форме, вайсковы транспарт. Існуе падсвядомая трывога, што Расея не дасць Лукашэнку ў крыўду, што адбіваецца на гатоўнасці людзей пратэставаць. А калі вулічная актыўнасць у Расеі ўзмоцніцца, то Крамлю будзе не да Лукашэнкі, у яго не будзе сіл на ўмяшальніцтва ў беларускія справы», - мяркуе Марголін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках