20 красавiка 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нам засталося толькі канчаткова дабіць гэтую ўладу

6
Нам засталося толькі канчаткова дабіць гэтую ўладу
ФОТА: «Наша Ніва»

Рэжым баіцца салідарнасці сапраўдных беларусаў.

Telegram-канал "Баста!" апублікаваў меркаванне сваёй чытачкі наконт пратэстаў у Беларусі.

– Гісторыя Вольгі Бабровай, маці пяцярых дзяцей, пра штраф за бел-чырвона-белы сцяг у ГЦ «Dana Mall» і многія апошнія навіны навялі мяне на наступныя думкі: Лукашэнка і ягоная «хунта» баяцца не матэрыяльных рэчаў, не фізічнай сілы, а духоўных і маральных каштоўнасцяў, салідарнасці сапраўдных беларусаў.

Рэальная згуртаванасць насельніцтва Беларусі ўжо амаль паўгода праходзіць менавіта пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня», а вывешванне чырвона-зялёнага сцяга ў адказ з'яўляецца толькі так званай «абаронай», шырмай, за якой не схаваеш усёй праўды і крыві на сініх пальцах Лукашэнкі і ягоных набліжаных.

Штрафы і суткі ад судовай сістэмы жанчынам за пасцілу, штаны, парасоны, паветраныя шары, курткі, сцягі і іншыя бела-чырвоныя колеры настолькі абсурдныя, што гавораць ужо не проста пра сляпое выкананне або страх, а пра непавагу і нянавісць да саміх сябе і да кожнага ўнутры гэтай сістэмы.

Чарговая хваля «чысткі» мэнэджараў сярэдняга звяна і новыя карупцыйныя справы – гэта ўсё падобна на істэрычную дугу падчас чарговага прыпадку, пасля якога настане агонія і смерць дыктатуры.

Будаўніцтва лагера пад Слуцкам стала тактычнай памылкай, паказнікам слабасці дыктатарскай улады і паслужыла пачаткам яе распаду.

А нам, неймаверным беларусам, засталося толькі даціскаць усімі даступнымі эканамічнымі метадамі, забастоўкамі, цудоўнымі шматлікімі выхадамі на маршы і не толькі. І, галоўнае, не забывацца уўпрыгожваць свае гарады, вуліцы, дамы і сэрцы бел-чырвона-белымі кветкамі, якія сталі вернай «зброяй» у барацьбе з 26-гадовай уладай Лукашэнкі і сімвалам новай, чыстай, светлай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках