25 красавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя: Даляр і еўра замахнуліся на гістарычныя максімумы ў Беларусі

1
Дэвальвацыя: Даляр і еўра замахнуліся на гістарычныя максімумы ў Беларусі

Беларускі рубель прыкметна ўпаў на гандлі ў Менску.

Беларускі рубель прыкметна знізіўся да даляра ЗША і еўра на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня.

Пры гэтым амерыканская валюта падаражэла амаль да трохмесячнага максімуму, а еўрапейская – абнавіла гістарычны максімум.

Так, паводле вынікаў гандлю курс даляра ЗША вырас на 4,10 капейкі, або на 1,59%, і склаў 2,6228 рубля.

Курс еўра павялічыўся на 3,43 капейкі (1,09%) і склаў 3,1711 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,37 капейкі (0,11%) да 3,4362 беларускага рубля за 100 расейскіх.

На гэтым фоне курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах асобных банкаў ужо дасягнуў 2,65 рубля, курс продажу еўра дасягае 3,20 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валютаў, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра – 30 і 20%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках