28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнэсовец адмаўляе сувязь з палацам Пуціна

6
Расейскі бізнэсовец адмаўляе сувязь з палацам Пуціна
ФОТА: NAVALNY.COM

Структура Сяргея Шышкарова валодала зямельнымі надзелам пад Геленджыком.

Прадстаўнік кампаніі «Дело» мільянера Сяргея Шышкарова заявіў Forbes, што бізнэсовец не мае дачынення да «палаца Пуціна» пад Геленджыком. Крыніца выдання, знаёмая з прадпрымальнікам, сказала, што Шышкароў «палюбіў гэтыя месцы задоўга да таго, як там паўстаў гэты комплекс, пра які ўсе кажуць, і нават да таго, як распаўся СССР».

База адпачынку пад Геленджыком з'явілася ля Новарасейскага марскога порта яшчэ ў 1960-я гады, распавядае знаёмы Шышкарова: «Сяргей Шышкароў правёў там усё дзяцінства, ягоны бацька быў галоўным дыспетчарам порта і рэгулярна меў магчымасць з набыццём тура вывозіць сям'ю туды на адпачынак». Шышкароў упершыню пабываў на базе порта ў паўгадовым узросце і ўважае яе за «адно з ягоных улюбёных месцаў на Зямлі», распавядае суразмоўца Forbes.

Крыніца ў групе «Дело» ўдакладняе, што структуры Шышкарова набылі базу адпачынку ў НМТП у 2002-2003 гадах. Продаж базы адпачынку праходзіў у рамках рэалізацыі непрофільнай сацыяльнай інфраструктуры порта, удакладняе знаёмы Шышкарова. З ягоных слоў, угода была «рынкавай», але ўспомніць яе суму суразмоўца не змог. Калі верыць суразмоўцам Forbes, то ўгода адбылася ў той момант, калі «Дело» было адным з суўладальнікаў порта, сярод якіх былі і структуры мільярдэра Аляксандра Панамарэнкі.

«Открытые медиа» паведамілі 27 студзеня са спасылкай на звесткі Расрэестра, што ТАА «Дуброва», якое належыць Шышкарову, валодае трыма зямельнымі надзеламі каля «палаца Пуціна». Першы пляц, са звестак выдання, кампанія набыла ў 2007 годзе ў аграфірмы «Дзіўнаморская». У наступныя гады яна падпісала яшчэ некалькі ўгодаў, у тым ліку з кампаніяй «Лазурная ягада», якая, паводле звестак ФБК, падкантрольная Генадзю Цімчанку і Уладзіміру Колбіну і валодае размешчанымі паблізу вінаграднікамі. У 2020 годзе ТАА «Дубрава» перадала адзін надзел ТАА «Комплекс», якому, паводле інфармацыі ФБК, належыць палац пад Геленджыком.

Расследаванне ФБК аб так званым палацы Уладзіміра Пуціна пад Геленджыком было апублікаванае 19 студзеня - у дзень арышту кіраўніка фонду Аляксея Навальнага і зняволення яго ў маскоўскі следчы ізалятар «Матроская цішыня». Навальны і ФБК сцвярджаюць, што рэзідэнцыя прэзідэнта Расеі плошчай 68 гектараў на мысе Ідакапас была пабудаваная ў 2010 годзе, яе кошт складае амаль мільярд даляраў, на яе тэрыторыі ёсць падземны лядовы палац, аквадыскатэка, 80-метровы мост «для падыходу да чайнага дамка», тунэль для спуску з палаца да мора і мноства іншых дарагіх аб'ектаў для адпачынку. За тыдзень фільм-расследаванне набраў звыш 90 мільёнаў праглядаў на YouTube.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках