19 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны літовец з НХЛ пра Беларусь: Як паказвае гісторыя, звычайна перамагае менавіта народ

2
Легендарны літовец з НХЛ пра Беларусь: Як паказвае гісторыя, звычайна перамагае менавіта народ
ДАРУС КАСПАРАЙЦІС

Дарус Каспарайціс выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне.

Легендарны літовец з НХЛ Дарус Каспарайціс у інтэрв'ю «Трибуне» адказаў на пытанне пра тое, ці будуць пакараныя сілавікі, якія ўдзельнічалі ў разгонах мірных дэманстрантаў у Беларусі.

- З часам, упэўнены, усё прыйдзе, і хто вінаваты, будзе пакараны. Нельга доўгі час утрымліваць сілай народ, які імкнецца да свабоды. У гэтым супрацьстаянні абавязкова хтосьці пераможа, а, як паказвае гісторыя, звычайна перамагае менавіта народ. Потым прыйдзе новая ўлада і, можа, будзе судзіць тых, хто знішчаў мірнае насельніцтва.

У Літве, у Вільні, таксама быў пераварот у 1991 годзе. Былі тыя, хто выступаў за незалежнасць Літвы, былі тыя, хто хацеў захаваць Літоўскую ССР. Тады таксама загінулі людзі. І вінаватыя ў іх смерці з часам былі знойдзеныя і пакараныя. Нядаўна ў ЗША прыхільнікі Трампа атакавалі Капітолій. І ўсіх знайшлі, усіх арыштавалі. Таму я думаю, што вінаватыя ў гібелі людзей у Беларусі таксама будуць знойдзеныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках