29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джарэд Лета страціў статуэтку «Оскар» і шукае яе ўжо тры гады

1
Джарэд Лета страціў статуэтку «Оскар» і шукае яе ўжо тры гады
ДЖАРЭД ЛЕТА
ФОТА: GETTY IMAGES

Але статуэтцы яшчэ да згубы давялося нясоладка.

Амерыканскі актор і музыка Джарэд Лета, які ані не пастарэў да сваіх 49 гадоў, страціў сваю статуэтку "Оскар". Актор атрымаў узнагароду за другарадную ролю ў фільме "Даласкі клуб пакупнікоў" у 2014 годзе. Цяпер жа Лета ўпершыню прызнаўся, што ўжо тры гады не можа знайсці статуэтку, піша сайт "Сегодня".

У папулярным шоў The Late Late Show Джарэд Лета распавёў, што "Оскар" загадкавым чынам знік, калі ён пераязджаў у новы дом у Лос-Анджэлесе. Але актор даведаўся пра гэта не адразу, бо яму ніхто не хацеў пра гэта гаварыць.

"Магчыма статуэтка і праўда дзесьці ляжыць, але мы ўсё абшукалі зверху данізу. Спадзяюся, яна ў добрых руках", - сказаў Джарэд Лета.

Артыст дадаў, што наўрад ці б хтосьці выкінуў "Оскар" у смеццевы бак, таму спадзяецца, што за ім асцярожна даглядаюць.

Але па ўсім відаць яшчэ да згубы "Оскару" Джарэду Лета давялося нясоладка. Актор сказаў, што аднойчы выпадкова ўдарыў статуэтку аб парэнчы лесвіцы і на ўзнагародзе засталася ўвагнутасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках