19 красавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спартоўцы масава зняліся са спаборніцтваў пасля прыбыцця допінг-афіцэраў

13
У Расеі спартоўцы масава зняліся са спаборніцтваў пасля прыбыцця допінг-афіцэраў

Праверку не захацелі праходзіць біятланісты.

Расейскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) правядзе расследаванне паводле факту масавага зняцця біятланістаў з «Іжэўскай вінтоўкі» пасля прыбыцця допінг-афіцэраў, піша sports.ru.

Допінг-афіцэры прыбылі на спаборніцтвы пасля спрынтарскіх гонак у мужчын і жанчын.

Пасля гэтага са спрынтарскай гонкі у юніёрак зняліся 12 спартовак (6 з якіх прадстаўлялі Ханты-Мансійск), а на спрынт у юніёраў не выйшаў 21 спартовец (у тым ліку - 5 чалавек з Цюмені).

«РУСАДА сапраўды праводзіла тэставанне на «Іжэўскай вінтоўцы». Факт масавага зняцця спартоўцаў быў зафіксаваны і перададзены ў аддзел расследаванняў. Усе неабходныя працэдуры ўжо праводзяцца.

Мэтавае тэставанне з'яўляецца часткай гэтых працэдур, але ўсе падрабязнасці мы раскрываць не можам, па-першае, у адпаведнасці са «Стандартам», а, па-другое, каб не перашкодзіць расследаванню», - паведаміла дырэктарка ў камунікацыях РУСАДА Марыя Маркава.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках