28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гук як ад выбуху, разбітыя шыбы»

7
«Гук як ад выбуху, разбітыя шыбы»

Менчукі абмяркоўваюць дзіўны гук з раніцы ў раёне вуліцы Бірузова.

У менскіх чатах з самай раніцы зацята абмяркоўваюць дзіўны гук - «як ад выбуху». Ягоны чулі раніцай жыхары вуліц Скрыганава - Бірузова, што ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Інфармацыі ад МНС пра тое, што гэта было, пакуль няма, паведамляе tut.by.

Дзіўны гук, «як ад выбуху», абмяркоўваюць у раённым чаце «Каскаду» і ў некалькіх гарадскіх чатах у тэлеграме.

«На Скрыганава, 4, мы адчулі скалынанне ў момант гучнага гуку», «Прачнуліся ад выбуху і ад таго, што скалануліся дамы, у вартаўнікоў на стаянцы зляцелі рэчы», - пішуць жыхары «Каскаду».

Гук разбудзіў мясцовых прыкладна ў 6.55. Устрывожыў ён і супрацоўнікаў аўтастаянкі «Бірузова-Аўто».

- Быў гучны гук, як ад выбуху. Аптэчка ўпала з шафкі, якая прымацаваная да сцяны, - распавялі TUT.BY на аўтастаянцы. - Не разумеем, што адбылося.

На вуліцы Бірузова бачылі пажарныя машыны.

Таксама чытач даслаў у рэдакцыю фатаграфіі дома на адрасе Бірузова, 11. Там пабітыя шыбы і сарваныя пластыкавыя трубы з фасада. Відавочцы кажуць, што ад дома нядаўна з'ехала машына міліцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках