28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook шукае супрацоўнікаў для працы з Беларуссю

Facebook шукае супрацоўнікаў для працы з Беларуссю

Якасць беларускамоўнага кантэнту павінна вырасці.

Facebook шукае супрацоўнікаў для працы з Беларуссю, а менавіта «спецыяліста ў рынкавых аперацыях у Беларусі», піша сайт tut.by.

У вакансіі, размешчанай на сайце кампаніі, паказана, што супрацоўнік павінен свабодна валодаць пісьмовай і гутарковай беларускай мовай, а таксама падтрымліваць сталую сувязь з мясцовай супольнасцю ў Беларусі і ведаць у дэталях беларускую культуру і агульнапрынятыя практыкі.

Сутнасць работы палягае ў тым, каб адаптаваць сацсетку пад мясцовыя асаблівасці.

«Вы будзеце працаваць з камандай беларускага рынку, каб правяраць кантэнт, пра які паступаюць паведамленні, на прадмет патэнцыйных злоўжыванняў, развязваць праблемы з уліковымі запісамі карыстальнікаў, паляпшаць агульную падтрымку для гэтага рынку, а таксама развязваць тэматычныя глабальныя праблемы», - гаворыцца ў вакансіі.

Гэта праца на поўную стаўку, офіс размешчаны ў Дубліне, Ірландыя.

На гэты момант у сацсетцы ў Беларусі няма паўнавартаснай службы падтрымкі. І хоць сацсетка навучылася перакладаць допісы на беларускую, якасць перакладу ўсё яшчэ пакідае жадаць лепшага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках