19 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пазадарожнік трапіў у падземны пераход каля менскай Камароўкі

7
Відэафакт: Пазадарожнік трапіў у падземны пераход каля менскай Камароўкі

Праз варункі надвор'я дарогі ў горадзе вельмі слізкія.

Сёння ў Менску блізу 16:30 на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Куйбышава здарылася ДТЗ. Белы Infiniti QX80 апынуўся ў падземным пераходзе, піша «Онлайнер».

Аўтамабіль, мяркуючы з усяго, прабіў парэнчы. Як ён там апынуўся, пакуль незразумела. У аўто выстралілі падушкі бяспекі.

Са слоў відавочцы, пацярпелых няма. Чытач распавёў, што аўтамабіль спярша перавярнуўся і затым уляцеў у пераход.

Вось відэа з месца здарэння:

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках