19 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэба абвясціць грамадскі лакдаўн у Беларусі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса

14
Трэба абвясціць грамадскі лакдаўн у Беларусі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса

Нам трэба капіяваць дзеянні краін Еўразвязу ў барацьбе з пандэміяй.

Аб гэтым каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка заявіў у інтэрв'ю «Форуму свабоднай Расеі»:

- У Беларусі цяпер надышоў час абвясціць грамадскі лакдаўн у сувязі з пандэміяй ковіда. Бо беларусы - еўрапейцы, а ўлады зноў нічога не робяць, каб захаваць жыццё і здароўе людзей, то цяпер грамадства мае проста паўтараць, капіяваць дзеянні краін-суседзяў, краін Еўрапейскай Уніі ў барацьбе з распаўсюджваннем эпідэміі ковіда, асабліва ў сувязі з тым, што з'явіўся новы небяспечны штам, які ідзе з Брытаніі.

У Польшчы, дзе я знаходжуся, у лістападзе-снежні штодзень памірала блізу 500 чалавек. Я магу прагназаваць, што ў сувязі з тым, што ў Беларусі не замкнутыя школы, як у Польшчы, дзейныя рэстарацыі, дзейныя кавярні, узровень медыцыны значна горшы, у краіне штодня памірае блізка што 300 чалавек, гэта значыць блізу 10 000 чалавек мы трацім штомесяц.

Так, пратэсты будуць працягвацца, бо людзі не супакояцца. І пратэсты на свежым паветры дапушчальныя, але беларусам цяпер трэба ратаваць старых, трэба зноў дапамагаць лекарам і перастаць швэндацца па рэстарацыях, кавярнях, абмежаваць свае дзеянні, не пускаць сваіх дзяцей у школы, спыніць хадзіць ва ўніверсітэты. Вось гэта важна ў студзені, як мінімум. Бо мы - людзі цывілізаваныя, для нас кожнае жыццё дарагое, і мы маем думаць пра гэта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках