29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Макрыцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва»

1
Аляксандр Макрыцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва»
АЛЯКСАНДР МАКРЫЦКІ

Гэта адзіны трэнер чэмпіянату Беларусі ў хакеі, які не падпісаў праўладны ліст.

Беларускі спецыяліст Аляксандр Макрыцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва». Кантракт скасаваны паводле пагаднення старон, паведамляе by.tribuna.com.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера каманды будзе Дзмітры Карпікаў.

Раней стала вядома, што Аляксей Баранаў стане старшынём ХК «Юнацтва-Мінск». Функцыянер удзельнічаў у аўтамабільным туры за Лукашэнку.

Раней намеснік старшыні «Юнацтва» Аляксей Торбін і 17 хакеістаў каманды падпісалі праўладны ліст. Адзначым, што Аляксандр Макрыцкі, адзіны трэнер чэмпіянату Беларусі ў хакеі, які не падпісаў гэты ліст.

Дадамо таксама, што Макрыцкі гуляў у хакейнай камандзе Лукашэнкі, аднак апошнім часам у складзе не значыўся. Раней з каманды знік экс-кіраўнік ФХБ Генадзь Савілаў.

Макрыцкі ўзначаліў «Юнацтва» ў 2019 годзе і стаў з клубам чэмпіёнам «Парыматч-Экстралігі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках