25 красавiка 2024, Чацвер, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС у хакеі ў Беларусі могуць скасаваць і праз хлусню ўлад аб COVID-19

17
ЧС у хакеі ў Беларусі могуць скасаваць і праз хлусню ўлад аб COVID-19

У IIHF сумняваюцца ў праўдзівасці звестак аб каранавірусе, якія дае Менск.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-92 і чатырох чэмпіянатаў свету экс-галкіпер нацыянальнай каманды Чэхіі ў хакеі, а цяпер сябра ўправы міжнароднай федэрацыі хакея Пётр Бржыза заявіў, што IIHF атрымлівае скрыўленыя факты аб каранавірусе ў Беларусі, піша сайт naviny.by.

Акрамя палітычнага складніка ў пытанні магчымага пераносу чэмпіянату свету 2021 года з Менску федэрацыя «таксама сочыць за сітуацыяй з каранавірусам у Беларусі, дзе мае праходзіць група А».

«Мы маем сумненні ў актуальнасці фактаў, якія Беларусь паведамляе аб каранавірусе, - падкрэсліў Бржыза. - Мы запыталі справаздачы, у якіх выяўленыя пэўныя сур'ёзныя агаворкі, у якіх змяшчаецца неадпаведнасць з нагоды актуальнасці фактаў пра COVID-19 у Беларусі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках