29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырскі самалёт інданэзійскай кампаніі Sriwijaya Air упаў у ваду блізу Джакарты

Пасажырскі самалёт інданэзійскай кампаніі Sriwijaya Air упаў у ваду блізу Джакарты

На борце маглі знаходзіцца не менш за 50 пасажыраў.

Наземныя службы страцілі ў суботу сувязь з пасажырскім самалётам інданэзійскай авіякампаніі Sriwijaya Air, які рухаўся з Джакарты ў горад Пантыанак (адміністрацыйны цэнт правінцыі Заходні Калімантан). Пра гэта паведамляе партал навінаў Detik (пераклад – ТАСС).

Лайнер Boeing 737-524 апошні раз быў заўважаны над акваторыяй яванскага мора ў раёне паўночнай частцы вострава Ява, адзначае партал. Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце маглі знаходзіцца не менш за 50 пасажыраў.

Прэс-сакратарка Міністэрства транспарту Інданезіі Адыта Іраваці пацвердзіла выданню Kompas, што «апошні раз на сувязь экіпаж рэйса SJY182 выходзіў а 14:40 паводле мясцовага часу». З яе слоў, «Мінтранс сумесна з Нацыянальным камітэтам забеспячэння бяспекі на транспарце і Нацыянальным пошукава-выратавальным агенцтвам цяпер удакладняюць дэталі таго, што здарылася».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках