19 красавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нуланд едзе ў Маскву: Стаўка – галава Лукашэнкі

26
Нуланд едзе ў Маскву: Стаўка – галава Лукашэнкі

Тэмы перамоваў сфакусаваныя на двух кейсах.

З 11 да 13 кастрычніка адбудуцца перамовы намесніцы кіраўніка Дзярждэпу ЗША Вікторыі Нуланд з МЗС РФ.

Нуланд сфакусаваная на двух кейсах: Украіна і Беларусь, піша тэлеграм-канал CYNIC.

Наконт Украіны: усе інсайды пра тое, што стасункі паміж Штатамі і Украінай у вельмі напружаным стане, цалкам пацвердзіліся. Прычына ў тым, што Зяленскі не даказаў сваю лаяльнасць у справе Burisma, чаму ён разглядаецца ў якасці "спрэчнага партнёра".

Паперы Пандоры каласальна ўдарылі па Зяленскім. Большая частка дакументаў – гэта выкрыццё рахункаў усяго атачэння, але сярод іншага яны паказваюць на "першую асобу".

Кейс Украіны пакуль для Штатаў не ўяўляе асаблівай цікавасці. Украіна спрабавала паўтарыць дасягненні "шматвектарнасці", за што сур'ёзна паплацілася стратай заходняга лабізму.

Нуланд нядаўна зноў вярнулася ў беларускую праблематыку. І менавіта гэтаму кейсу будзе прысвечаны асноўны блок "знешняй палітыкі СНД". "Гульня на перакульванне" прадаўжаецца, таму кансэнсус перад новай хваляй амерыканскіх санкцый магчымы толькі ў вельмі далікатнай форме.

Пасля сустрэчы Нуланд стане зразумелая канчатковая пазіцыя РФ датычна беларускага пытання. Да таго ж будзе ясная пазіцыя ЗША.

У гэтым водападзеле няма Лукашэнкі. І для яго гэта зусім страшна – ягоны лёс вызначаюць без яго. Ягоны голас і ягоная пазіцыя не з'яўляюцца ні суб'ектамі, ні аб'ектамі зносінаў – ён абсалютны нуль у геапалітычнай гульні.

Калектыўны Захад сваю пазіцыю пазначыў даволі жорстка, таму нічога новага мы не ўбачым, але радыкалізацыя або змякчэнне РФ будуць казаць пра тое, ці будуць абараняць расейцы здрадніка, ці кінуць яго ў яму з кракадзіламі.

P.S. "6 месяцаў" пасля Жэневы сканчаюцца – час даць справаздачу Захаду.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках