19 красавiка 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў напісаў прапагандысцкі артыкул пра Украіну

56
Мядзведзеў напісаў прапагандысцкі артыкул пра Украіну
Дзмітрый Мядзведзеў
Фота: ТАСС

У ім былы прэзідэнт РФ называе Зяленскага «вывернутым навыварат чалавекам».

Былы прэзідэнт Расеі, экс-прэм'ер і намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што кантакты з цяперашнімі ўладамі Украіны «бессэнсоўныя». Пра гэта ён напісаў у артыкуле для газеты «Коммерсантъ» 11 кастрычніка.

Спачатку Мядзведзеў распавядае аб пошуку ідэнтычнасці і асаблівага шляху Украіны. Расейскі палітык сцвярджае, што Украіна «складае асобную гісторыю». Далей ён піша, што першыя асобы Украіны - гэта людзі, якія «не маюць ніякай устойлівай самаідэнтыфікацыі».

Мядзведзеў адзначыў, што цяперашні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсё жыццё размаўляў на расейскай мове, але пасля прыходу да ўлады «цалкам памяняў палітычную і маральную арыентацыю і пачаў апантана служыць найбольш махровым нацыяналістычным сілам».

Зяленскі, на ацэнку Мядзведзева, павінен манеўраваць паміж радыкальнымі нацыяналістамі, мусульманскай часткай насельніцтва, памяркоўнымі апалітычнымі ўкраінцамі, расейцамі і прадстаўнікамі іншых этнасаў, «каб яму не зламалі шыю». Ён таксама назваў Зяленскага «вывернутым навыварат чалавекам».

Усіх украінскіх кіраўнікоў Мядзведзеў уважае за «абсалютна несамастойных людзей». Украіна «знаходзіцца пад наўпроставым замежным кіраваннем», мяркуе расейскі экс-прэм'ер.

На думку Мядзведзева, на чале Украіны стаяць «слабыя людзі, якія імкнуцца толькі да таго, каб набіць свае кішэні».

У канцы артыкула Мядзведзеў зрабіў выснову аб тым, што Расеі трэба чакаць з'яўлення ва Украіне «ўсвядомленага кіраўніцтва, нацэленага не на татальную канфрантацыю з РФ, а на стварэнне раўнапраўных і ўзаемавыгадных стасункаў».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках