29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэба толькі паднаціснуць»: зварот страйкаму «Гроднапрамбуду» да працоўных

4
«Трэба толькі паднаціснуць»: зварот страйкаму «Гроднапрамбуду» да працоўных
Фота: ТАСС

Усім разам, у адзін дзень.

Старшыня страйкаму «Гроднапрамбуда» Юлія Сліўка звярнулася да беларускіх працоўных.

Відэа звароту апублікаваў youtube-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР).

- Прайшло ўжо нямала часу. З'явілася шмат ініцыятыў, шмат кірункаў. Але галоўная мэта, галоўная задача ў нас усіх засталася адная: прыбраць Лукашэнку і ягоных слабых і нікчэмных паслугачоў. Аднавіць справядлівасць, выпусціць нашых сяброў і родных. Вярнуцца дадому.

Сёння ўсе мы гатовыя вярнуцца дадому, аднаўляць па кавалачку тое, што метадычна руйнавалася на працягу 26 гадоў. Для гэтага нам усім дастаткова проста працаваць на гэтую мэту. Выконваючы кожнае дзеянне, дастаткова спытаць сябе: ці гэта дапаможа агульнай перамозе? Калі так, значыць, мы на дакладным шляху.

Працоўныя людзі ў краіне - шрубкі адной агульнай сістэмы. Як толькі выпадае адзін - машына пачынае барахліць. А ўявіце як будзе, калі перастане працаваць 50-60-70 і больш адсоткаў адной сістэмы? Яна разбурыцца. Усе раскідаецца як картачны дамок, як даміно.

І менавіта нам, рабочым, трэба запусціць гэты працэс. Для гэтага дастаткова проста застацца дома. Калі мы гэта зробім разам, нішто не зможа разгарнуць гэты працэс. Першы дзень, другі, трэці і так дзень за днём. Няхай тыя, хто спрабавалі нас падмануць, захлынуцца ад хвалі нашай салідарнасці адзін з адным. І ўжо праз пару тыдняў мы выйдзем на вуліцы нашых гарадоў святкаваць нашу перамогу. Трэба толькі папрацаваць: закупіць прадуктаў, адкласці грошай і застацца дома. Усім разам, у адзін дзень.

Перамога будзе за намі.

Страйку быць!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках