23 кастрычнiка 2021, Субота, 11:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы просім беларусаў: дазвольце нам вярнуцца ў Ірак»

59
«Мы просім беларусаў: дазвольце нам вярнуцца ў Ірак»
АРХІЎНАЕ ФОТА БЕЛСАТ

Лукашэнкаўскія памежнікі збілі вялікую групу мігрантаў-езідаў і прымушаюць іх вандраваць на мяжы з Польшчай.

Вялікая група мігрантаў з Ірака затрымалася на беларуска-польскай мяжы. Пасля спробы прарыву ў Польшчу іх вярнулі назад у Беларусь, але, з іх слоў, беларускія памежнікі не дазваляюць ім вярнуцца на радзіму.

- З намі 10 дзяцей і 20 паджылых жанчын. Мы не можам вярнуцца ў Беларусь, таму што памежнікі нас не пускаюць. Калі мы паспрабавалі, беларускія памежнікі збілі нас. Мы таксама не можам паехаць у Польшчу, таму што мясцовая памежная служба нам забараняе. Мы просім беларусаў: «Дазвольце нам вярнуцца, мы хочам вярнуцца ў Ірак», але яны працягваюць паўтараць: «У Беларусь нельга», - паведаміў выданню Wirtualna Polska Фарук Халаф Хасан, які сам знаходзіцца недалёка ад польскай мяжы.

Паводле ягоных слоў, мігранты жывуць «ў халодным лесе, некаторыя з нас хворыя, асабліва паджылыя жанчыны і дзеці. У нас амаль няма ежы».

- Жыхары з польскіх вёсак прыходзяць да нас і прыносяць паесці, - распавёў Фарук Халаф Хасан.

З ягоных падлікаў, група людзей на мяжы налічвае 150 чалавек. Некаторыя людзі затрымаліся ў гэтым месцы на 32 дні.

Як паведамляецца, група з 150 чалавек, якія блукаюць па лесе, - гэта езіды, якім давялося ўцякаць з Ірака праз пераслед Ісламскай дзяржавы.

Сярод гэтай групы ёсць і трое дзяцей, якіх пасля затрымання польскімі памежнікамі ў Міхалове каля беларускай мяжы даставілі назад у Беларусь. Але сведчанні мігрантаў кажуць, што яны зноў на мяжы.

Было растлумачана, што мігранты не зацікаўленыя ў падачы хадайніцтваў аб выдачы прытулку ў Польшчы, таму што яны планавалі паехаць у Нямеччыну.

Разам з тым, паводле слоў курдскага актывіста Мурада Ісмаэля, гэтыя людзі не супраць вярнуцца ў Ірак.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».