23 красавiка 2024, aўторак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму «Белавія» касуе адзін рэйс за другім?

12
Чаму «Белавія» касуе адзін рэйс за другім?
фота: TUT.BY

У кампаніі адбываюцца дзіўныя рэчы.

Авіякампанія «Белавія» скасавала рэйсы ўжо на двух новых кірунках. З 7 кастрычніка - у адзін з эміратаў ААЭ Рас-Эль-Хайма. А 13 кастрычніка стала вядома, што самалёты не паляцяць і ў сталіцу Башкартастана Уфу, піша telegraf.by.

Што адбываецца?

Палёты з Менска ў Рос-эль-Хайма павінны былі пачацца з 7 кастрычніка штотыдзень чацвяргамі. Квіткі каштавалі ад 196 еўраў у адзін бок, ад 338 еўра туды-назад. Але самалёты так і не паляцелі.

«Як паведамляюць беларускія тураператары, праграму пастанавілі зняць. Адна з прычын - досыць вялікая колькасць рэйсаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з Менска. Цяпер ажыццяўляецца да 12 рэйсаў штотыдзень авіякампаніямі «Белавія» і «Флай Дубай» у Дубай. Рэйс у Рас-эль-Хайма, на думку тураператараў, прадаваўся нядрэнна, але празмернасць перавозкі ужо пачала адчувацца», - патлумачылі ў Рэспубліканскім звязе турыстычных арганізацый.

А 13 кастрычніка ў прэс-службе «Белавія» заявілі аб скасаванні рэйсаў ва Уфу. Палёты туды пачаліся з 31 траўня. Мінімальны кошт у адзін бок складаў ад 98 еўраў, у два - ад 183 еўраў.

З 29 верасня авіякампанія павялічыла колькасць рэйсаў ва Уфу да двух разоў на тыдзень. Праўда, ненадоўга.

«Палёты касуюцца з пачатку зімовага сезону - з 18 кастрычніка. Улетку гэты рэйс лётаў нядрэнна, запаўняльнасць была добрая. Пасля стала горшая, і мы пастанавілі прыпыніць да канца сакавіка. Потым будзем думаць, што з імі рабіць - аднаўляць або не аднаўляць», - распавялі ў «Белавія».

Цяпер дабрацца да сталіцы Башкартастана пасля 18 кастрычніка можна будзе, напрыклад, з перасадкай у Маскве. З аэрапорта Дамадзедава паляцець ва Уфу можна на самалёце перавозчыка S7.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках