25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі запусцяць беспілотныя міжгароднія аўтобусы

4
У Францыі запусцяць беспілотныя міжгароднія аўтобусы
Фота: Seine Normandie Agglomération

Аўтобус будзе праходзіць праз мост і колавыя перакрыжаванні.

Тры беспілотныя аўтобусы ў красавіку 2022 года пачнуць вазіць пасажыраў паміж горадам Вернан і вёскай Жыверні ў Нармандыі (Францыя). Міжгародні маршрут працягнецца на 12 кіламетраў. Ён стане адным з самых складаных шляхоў беспілотнага транспарту ў свеце - аўтобус будзе праходзіць праз мост і кругавыя скрыжаванні, піша «Еўра пульс».

Кожны аўтобус месціць у сябе да 12 пасажыраў (у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі). Ён сілкуецца ад электрычнасці і можа ездзіць без сілкавання да 14 гадзін.

Маршрут злучыць чыгуначны вакзал Вернана і музейны комплекс Жыверні. Такім чынам у Францыі збіраюцца не толькі пратэставаць новы від транспарту, але і завабіць наведвальнікаў не ў самыя папулярныя музеі. У Жыверні жыў і працаваў Клод Манэ; у сваім садзе ён стварыў знакамітыя пейзажы - напрыклад, серыю «Гарлачыкі».

Беспілотны грамадскі транспарт пачынаюць тэставаць і ў іншых краінах. Летась беспілотныя аўтобусы пачалі курсаваць па вуліцах Тарту (Эстонія), Капенгагена і Бэрліна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках