25 красавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за год закрылася 200 турфірм

У Беларусі за год закрылася 200 турфірм

Як яшчэ пацярпеў турызм праз закрытыя на выезд межы?

У Беларусі рэзка зменшыліся паказчыкі турыстычнага бізнэсу, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на Белстат. Прасяданне адбылося амаль ва ўсіх паказчыках. Напрыклад, турфірм стала менш амаль на 200 штук за год. Зрэшты, аграсядзібаў стала больш - але лік пастаяльцаў у іх усё адно зменшыўся.

Беларусы сталі менш ездзіць за мяжу

У 2020 годзе замежныя турысты здзейснілі 3,5 мільёна паездак у Беларусь. У 2019 годзе такіх паездак было 11,8 мільёна - амаль утрая больш.

Самі беларусы за мяжу ў 2020 годзе здзейснілі 2,8 мільёна паездак, у 2019 годзе такіх паездак было ўтрая больш.

Больш за ўсё турыстаў у Беларусь прыязджае з Расеі і Польшчы

З Расеі ў Беларусь у 2020 годзе прыехалі 52,2 тысячы турыстаў. Гэта ў 4 разы менш, чым у 2019 годзе. На другім месцы-Польшча. З гэтай краіны Беларусь наведалі 13,5 тысяч чалавек - у 4,5 разы менш, чым у 2019 годзе.

Менш турыстаў прыязджала з Літвы - у 11 разоў. Плынь турыстаў у Беларусь з Кітая зменшыўся аж у 27 разоў, гэта найвышэйшы такі паказчык. Менш турыстаў стала прыязджаць з Украіны - у 4,7 разы.

Менш турыстаў стала прыязджаць амаль з усіх краін.

Куды беларусы ездзілі ў пандэмію

У пандэмію беларусы чакана наведвалі краіны, межы якіх былі адкрытыя. Больш за ўсё - Егіпет: 115 тысяч чалавек. Турцыя - 62 тысячы, Украіна - 12 тысяч.

Усяго ў параўнанні з 2019 годам з краіны выехала амаль у чатыры разы менш турыстаў. Калі ў 2019 годзе падарожнічаў за мяжу амаль мільён беларусаў, то ў 2020-м – 258 616 чалавек.

Мінус 196 турфірм за год

Колькасць турыстычных арганізацый, якія працуюць у Беларусі, зменшылася за год на 196. У 2019 годзе такіх арганізацый было 1 544, а ў 2020-м – 1 348.

Паменшыўся экспарт і імпарт турыстычных паслуг

Экспарт турыстычных паслуг у грашовым вылічэнні зменшыўся ў 2,5 разы за год. У 2019 годзе ён склаў 901 мільён даляраў, а летась - 354 мільёны.

Зменшыўся і імпарт турыстычных паслуг. Калі ў 2019 годзе ён склаў 1,1 мільярда даляраў, то ў 2020 - толькі 501,7 мільёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках