23 красавiка 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік-ябацька Крываносаў пачаў раздаваць дзіўныя медалі

36
Палкоўнік-ябацька Крываносаў пачаў раздаваць дзіўныя медалі
Андрей Кривоносов

Статус гэтых «узнагарод» незразумелы.

На аўкцыёнах Беларусі і Расеі з'явіліся дзіўныя беларускія медалі «За самаадданую барацьбу з пандэміяй COVID-19». Статус гэтых медалёў невыразны: нідзе не паведамлялася аб заснаванні такой урадавай узнагароды, паведамляе The Village Беларусь.

Дакладней, тэкст на медалях адбіты па-беларуску: «За самаадданую барацьбу з пандэміяй COVID-19». На адным баку намаляваны лекар у ахоўным гарнітуры, масцы і пальчатках (а таксама са стэтаскопам), вакол яго - схематычны малюнак каранавіруса.

На адваротным баку выбіта «Беларускім медыка ад удзячнага народа».

Да медаля ёсць пасведчанне з тытулам «Рэспубліка Беларусь» і бланкам, куды трэба ўпісаць імя ўзнагароджанага. У графе даты прастаўлены год: 2021.

На беларускіх онлайн-аўкцыёнах стаўкі на медаль стартуюць з 25 рублёў. Можна купіць і без аўкцыёну: напрыклад, на сайце онлайн-крамы, якая гандлюе армейскім адзеннем і атрыбутыкай, медаль прадаецца па 30 рублёў. На расейскіх аўкцыёнах хочуць 1 000 расейскіх рублёў, удакладняючы, што лот знаходзіцца ў Беларусі.

У адкрытых крыніцах журналістам не ўдалося знайсці згадкі аб афіцыйным заснаванні такой узнагароды. У пачатку гэтага года паведамлялася, што Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя стварыў нагрудны знак адрознення «За працу дзеля жыцця» - але яго дызайн зусім іншы.

Цікава, што ў ліпені гэтага года ў Рэчыцы (Гомельская вобласць) прайшоў урачысты сход, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў. І там медалём «За самаадданую барацьбу з пандэміяй COVID-19» і ордэнам «За заслугі ў медыцыне» ўзнагародзілі некаторых медработнікаў. На фотаздымках нельга разгледзець, як менавіта выглядаюць узнагароды, але гэта, бадай, адзінае згадванне назвы медаля ў беларускіх СМІ. Характэрна, што ўручаў яго вайсковы камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў - той самы, які праславіўся «зарадам бадзёрасці і рашучасці» ад Лукашэнкі.

У Расеі нямала кампаній выпускаюць такія медалі - напрыклад, Чэлябінску гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Чэлзнак». На сайтах крам, якія гандлююць ўзнагародамі, можна адшукаць нямала медалёў і ордэнаў «За барацьбу з каранавірусам» рознага дызайну. Але дызайну, аналагічнага беларускаму медалю, адшукаць не ўдалося.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках