24 красавiка 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарная тэлевядоўца Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць раман беларускага пісьменніка

1
Легендарная тэлевядоўца Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць раман беларускага пісьменніка
САША ФІЛІПЕНКА

Уінфры назвала кнігу «кранальнай медытацыяй».

Легендарная амерыканская тэлевядоўца Опра Уінфры параіла прачытаць раман «Чырвоны крыж» беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яе сайце.

Уінфры рэгулярна публікуе спіс кніг, якія рэкамендуе для чытання. У новую падборку з 21 кнігі яна ўключыла і раман Філіпенкі.

«У Менску паміж Таццянай, якая пакутуе на хваробу Альцгеймера, і яе маладым суседам Сашам, удаўцом з маленькай дачкой, узнікае нечаканае сяброўства. Яны дзеляцца сваімі гісторыямі, расказваючы пра ўзлёты і падзенні савецкай звышдзяржавы, ад сталінскіх чыстак да краху Бэрлінскага муру і не толькі. Але на карту пастаўлена нешта большае, чым палітыка, бо Саша, слухаючы гісторыю Таццяны, чуе адгалоскі уласнага болю», - піша Уінфры, называючы кнігу «кранальнай медытацыяй».

Саша Філіпенка нарадзіўся ў 1984 годзе ў Менску. У студэнцкія гады з'ехаў у Расею. Працаваў на «Первом канале» і тэлеканале «Дождь».

Піша на расейскай мове. Аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне», «Чырвоны крыж» і «Вяртанне ў Астрог», адзначаныя літаратурнымі прэміямі і перакладзеныя на розныя мовы свету. Раман «Чырвоны крыж» быў перакладзены на ангельскую мову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках