19 красавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белыя халаты»: У Менску лекарам забаранілі выпісваць пацыентам накіраванні на COVID-тэсты

25
«Белыя халаты»: У Менску лекарам забаранілі выпісваць пацыентам накіраванні на COVID-тэсты

Медперсанал 20-й дзіцячай паліклінікі абураны і ў шоку.

Стала вядома, што ў Менску (магчыма, і ў іншых гарадах) лекарам афіцыйнымі загадамі забараняюць выпісваць пацыентам накіраванні на мазкі на COVID, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

З сённяшняга дня ў 20-й дзіцячай паліклініцы, на загад начмед Шумейкі Л.В. мазкі робяць толькі пацыентам з пацверджанай пнеўманіяй. Увесь медперсанал абураны і ў шоку.

Цяпер больш немагчыма зрабіць ПЛР-тэст кантактным з COVID з сімптомамі хваробы, не належаць больш тэсты для пацыентаў з анасміяй або дысгеўзіяй - частымі сімптомамі ковід-інфекцыі. Толькі пацверджаныя пнеўманіі атрымліваюць тэст, што абмяжоўвае тэставанне, выключаючы небяспечных у эпідэміялагічным плане лёгка хворых.

Начмед Шумейка вядомая сваёй выключнай лаяльнасцю да дзейнай улады. Ковідныя страты ў яе блізкім асяроддзі ніяк не паўплывалі на яе стараннасць дзеля патрабаванняў вышэйшых начальнікаў карэктаваць ковідную статыстыку.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках