29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнера, які ўцёк з палігона, прысудзілі да сямі гадоў калоніі

33
Жаўнера, які ўцёк з палігона, прысудзілі да сямі гадоў калоніі
ФОТА: ДЗЯНІС ВАСІЛЬКОЎ, TUT.BY

Аляксандр Караткевіч сваю віну прызнаў часткова.

Суд Глыбоцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 19-гадовага салдата Аляксандра Караткевіча, які ў красавіку ўцёк з палігона і хаваўся ад праваахоўнікаў, піша БелТА.

Малады чалавек сваю віну прызнаў часткова.

Як паведамлялася, 2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Берасцейскай вобласці: ён скраў грузавік, пры ім быў аўтамат. Хлопец збіраўся наведаць маці ў Віцебскай вобласці. Аўтамабіль знайшлі на узбочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне. Хлопец схаваўся ў лесе каля вёскі Сарочына.

4 красавіка а 20.00 да «праваахоўнікаў» звярнулася жыхарка вёскі Лабані Ушацкага раёна. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага да шуканага жаўнера. На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі вайскоўца.

Суд прысудзіў абвінавачанага да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Малады чалавек сваю віну прызнаў часткова.

Прысуд у законную дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках