28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмовіліся запрашаць Расею на канферэнцыю ў барацьбе з хакерамі-вымагальнікамі

1
ЗША адмовіліся запрашаць Расею на канферэнцыю ў барацьбе з хакерамі-вымагальнікамі

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць блізу 30 дзяржаў.

Расею не запрасілі на арганізаваную ЗША міжнародную канферэнцыю ў барацьбе з хакерамі-вымагальнікамі. Пра гэта інтэрнэт-выданне Daily Beast паведаміла ў сераду, 13 кастрычніка, са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома. З яго слоў, пастанова амерыканскага боку абумоўленая «шэрагам прычын», у тым ліку «рознымі абмежаваннямі». Аднак Вашынгтон і Масква ўстанавілі асобны канал камунікацый у гэтым пытанні, указала агенцтва AFP, піша сайт DW

У мерапрыемстве, якое праходзіць 13-14 кастрычніка, удзельнічаюць блізу 30 дзяржаў. Сярод іншага яны абмяркоўваюць супраціў спробам вымагальніцтва і ролю крыптавалют у адмыванні сродкаў, якiя атрымлiваюцца кіберзлачынцамі ў якасці выкупу.

Кібератакі на SolarWinds і Colonial Pipeline

Адным з рэзанансных хакерскіх нападаў апошніх месяцаў стаў напад кіберзлачынцаў на IT-кампанію SolarWinds. Паводле звестак інфармагенцтва Bloomberg, у выніку ўзлому ПЗ тады пацярпелі не менш за 200 арганізацый ва ўсім свеце. У іх ліку - міністэрствы фінансаў і энэргетыкі ЗША і Нацыянальная ўправа ў тэлекамунікацыях і інфармацыі.

Шэраг амерыканскіх афіцыйных асоб заяўлялі, што да гэтага мае дачыненне хакерская група APT29, або Cozy Bear, якая меркавана працуе на Службу замежнай выведкі РФ. Расея адмаўляе дачыненне да дзеянняў кіберзлачынцаў. У красавіку прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн абвясціў аб увядзенні санкцый у дачыненні да РФ у сувязі з хакерскімі атакамі і ўмяшаннем у выбары.

А ў траўні аператар перапампоўвання нафтапрадуктаў у ЗША Colonial Pipeline на некалькі дзён прыпыняў транспартаванне гаручага па сваіх трубаправодах праз кібератакі. У выніку ў некалькіх штатах на ўсходнім узбярэжжы паўсталі перабоі з пастаўкамі паліва. Байдэн заявіў, што хакеры, відавочна, жывуць у Расеі. Але расейскія ўлады не звязаныя з нападам, палічыў кіраўнік Белага дома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках