18 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мае калегі працуюць у нейкім бясконцым ковідным пекле»: праўда пра сітуацыю ў менскіх шпіталях

15
«Мае калегі працуюць у нейкім бясконцым ковідным пекле»: праўда пра сітуацыю ў менскіх шпіталях
фото: reuters

Сістэма аховы здароўя ў Беларусі можа рэальна не вытрымаць.

Былы тэрапеўт 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава, якая вядзе папулярны twitter-акаўнт «Плоткіна», распавяла якая рэальная сітуацыя з COVID-19 у адной з менскіх лякарняў:

«Сцісла аб сітуацыі з каранавірусам: у шпіталі, дзе я працавала, адкрылі яшчэ адно аддзяленне рэанімацыі.

Мае калегі цяпер працуюць у нейкім бясконцым ковідным пекле. Вялізныя чэргі ў паліклініках, раптоўныя смерці на фоне скаргаў на ліхаманку і дыхавіцу, недахоп кіслароду, перапоўненыя рэанімацыі (у тым ліку і з пацыентамі да 30 гадоў) і высокія паказчыкі смяротнасці.

І справа не ў тым, што медыцына нібыта «не тая» - ва ўсіх краінах цяпер дастаткова праблем. Проста хворых занадта шмат. Фізічна немагчыма забяспечыць усіх кіслародам або апаратамі ШВЛ. Таму лекарам часам даводзіцца «гуляць у бога» і выбіраць тых пацыентаў, каго будуць «цягнуць».

Гэта страшна, але такая рэчаіснасць. Мае равеснікі вымушаныя прымаць найскладанейшыя пастановы, і я бачу, як яны павольна выгараюць.

Так, нас вучылі, што ў медыцыне бывае няпроста, але жыццё неяк не рыхтавала да таго, што ты стала будзеш кагосьці хаваць.

Але ці робяць нешта самі пацыенты, каб засцерагчы сябе?

На жаль, але не. 99% рэанімацыйных пацыентаў не былі вакцынаваныя. Добраахвотна насіць маскі ў грамадскіх месцах таксама ніхто не хоча. І ўсім здаецца - «мяне гэта не закране», але потым усё ж закранае.

Я хачу данесці факт сур'ёзнасці сітуацыі. Зрабіце вакцыну, больш адказна ставіцеся да свайго здароўя і здароўя навакольных - зрабіце хоць нешта залежнае ад вас, каб знізіць рызыкі захворвання і смяротнасці.

Сістэма аховы здароўя можа рэальна не выцягнуць.

Беражыце сябе».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках