28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Польшчы зноў выклікалі паверанага ў справах Беларусі

7
У МЗС Польшчы зноў выклікалі паверанага ў справах Беларусі
Фота: charter97.org

Прычына - сітуацыя на польска-беларускай мяжы.

Паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага выклікалі ў Міністэрства замежных спраў РП. Размова тычылася сітуацыі на польска-беларускай мяжы, паведамляе «Польскае радыё».

Прэс-сакратар міністэрства Лукаш Ясіна паведаміў, што 14 кастрычніка на мяжы было знойдзена цела мігранты. Ясіна дадаў, што ўлады РП дагэтуль не атрымалі ад уладаў РБ адказу з нагоды прапановы польскага боку адправіць гуманітарны канвой для мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Лукаш Ясіна паведаміў, што Аляксандр Часноўскі адмаўляў, што ягоная краіна дзейнічае супраць Польшчы: «Па-ранейшаму няма адказу ад беларускай дзяржавы ў пытанні аб гуманітарным канвоі, які павінен быў накіравацца з Польшчы ў Беларусь на дапамогу асобам, якія знаходзяцца там у складанай сітуацыі».

Памежная служба РП В13 кастрычніка зафіксавала 482 спробы незаконнага пераходу польска-беларускай мяжы. Было арыштавана восем нелегальных імігрантаў, у тым ліку 6 іракцаў і двое іранскіх грамадзян. Астатнія спробы пераходу мяжы спынілі супрацоўнікі Памежнай службы. За дапамогу мігрантам затрыманыя 5 замежнікаў: грамадзяне Грузіі, Украіны, Сірыі і Іраку.

Блізу 1600 нелегальных мігрантаў цяпер утрымліваюцца ў пунктах Памежнай службы. Людзі ідэнтыфікуюцца і затым праходзяць працэдуру надання статусу бежанца, калі яны падаюць заявы аб міжнароднай абароне, або праходзяць працэдуру, якая абавязвае іх вярнуцца ў краіну паходжання.

З пачатку кастрычніка Памежная служба Польшчы зафіксавала больш за 6 700 спробаў незаконнага пераходу ў Польшчу з Беларусі, а з пачатку года - больш за 18 000. Большасць з іх адзначаны за апошнія чатыры месяцы.

Затрыманыя мігранты - у асноўным з Ірака. Іх прывозяць да мяжы спецслужбы рэжыму Лукашэнкі.

Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕЗ. Пагадненне аб рэадмісіі прадугледжвае, сярод іншага, што Беларусь прымала б назад нелегальных імігрантаў, якія апынуліся б у краінах ЕЗ з тэрыторыі РБ.

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі былі падпісаны 8 студзеня мінулага года і набылі моц у ліпені 2020 года.

З вясны значна павялічылася колькасць незаконных пераходаў мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай мігрантамі з краін Блізкага Усходу. Краіны ЕЗ мяркуюць, што гэта вынік свядомых дзеянняў рэжыму Лукашэнкі ў адказ на санкцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках