24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ плануюць адмовіцца ад газу

16
У ЕЗ плануюць адмовіцца ад газу

Прыярытэт будзе аддавацца экалагічна чыстым тыпам энэрганосьбітаў.

Еўракамісія распрацоўвае правілы, якія павінны пераканаць краіны-сябры ЕЗ адмовіцца ад выкапнёвых тыпаў паліва, уключаючы газ. Плануецца пераход на больш экалагічна чыстыя тыпы энэрганосьбітаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на камісара ЕЗ у пытаннях энэргетыкі Кадры Сімсан.

З ейных слоў Еўропа рухаецца да дэкарбанізацыі, і таму выкапнёвы газ будзе заменены біяметанам, электрычным палівам ці чыстым вадародам. Яна паабяцала падаць пакет правілаў на газавым рынку ў снежні 2021, які будзе ўключаць стымулы для пераходу на экалагічна чыстыя энэрганосьбіты.

Сімсан таксама адзначыла, што газавы крызіс, з якім сутыкнулася Еўропа, быў выкліканы залежнасцю краін ад выкапнёвага паліва. «Мы павінны дзейнічаць і прымаць правільныя захады, каб не толькі абараніць еўрапейцаў тут і цяпер, але і стварыць умовы для большай энэргетычнай бяспекі ў заўтрашнім свеце чыстай энэргіі», - дадала яна.

Еўракамісарка заявіла, што створаных у ЕЗ запасаў газу павінна хапіць на бягучы ацяпляльны сезон, калi толькi не будзе экстрэмальных халадоў альбо нейкіх экстранных здарэнняў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках