24 красавiка 2024, Серада, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна развітваецца з савецкім «Калашнікавым»

54
Украіна развітваецца з савецкім «Калашнікавым»

Украінскім нацыянальным гвардзейцам выдаюць новую сучасную зброю.

Замест аўтаматаў «Калашнікава» байцоў eкраінскай Нацгвардыі пераўзбройваюць сучаснымі вінтоўкамі UAR-15. Пра гэта a target="_blank" href=https://ngu.gov.ua/suchasni-gvyntivky-ukrayinskogo-vyrobnycztva-na-osnashhenni-u-vijskovyh-chastynah-zahidnogo-oto/>паведамляе Нацыянальная гвардыя Украіны.

«Цяпер працягваецца пераабсталяванне вайсковых часцей Нацгвардыі найноўшым стралковым узбраеннем. Сёння першы этап пераўзбраення ўжо выкананы. Атрады спецыяльнага прызначэння замест аўтаматаў «Калашнікава» савецкай вытворчасці выкарыстоўваюць сучасныя вінтоўкі (UAR-15) калібра 5,56. Снайпера замест састарэлых СВД (снайперскіх вінтовак Драгунова) выкарыстоўваюць снайперскія вінтоўкі (UAR-10) украінскай вытворчасці. РПГ-7 ужо заменена на PSRL-1 (РПГ-1) амерыканскай вытворчасці», - заявіў намеснік дырэктара дэпартамента лагістыкі галоўнага ўпраўлення Нацгвардыі Сяргей Грыцэнка.

З ліку браніраванай тэхнікі, на ўзбраенні ўжо стаяць БТР-3 і БТР-4 украінскай вытворчасці.

Грыцэнка ўдакладніў, што пераабсталяванне Нацгвардыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са стандартамі NATO.

У планах Нацыянальнай гвардыі - забяспечыць найноўшай тэхнікай і зброяй ўсе воінскія часткі аператыўнага прызначэння.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках