19 красавiка 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напалову знішчаную карціну Бэнксі прадалі за рэкордныя $25,4 мільёна

7
Напалову знішчаную карціну Бэнксі прадалі за рэкордныя $25,4 мільёна
Фота: REUTERS/Tom Nicholson

На аўкцыёне ў Лондане знакамітая карціна была выстаўленая ўжо з іншай назвай.

Працу брытанскага мастака Бэнксі «Дзяўчынка на шары», якая была напалову знішчаная, прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 25,4 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

На аўкцыёне Sotheby's у Лондане карціна была выстаўленая ўжо з іншай назвай «Каханне ў сметніцы». Першапачаткова яе ацэньвалі на суму ад $5,5 да $8,2 мільёнаў.

Імя пакупніка не выдаецца. Падчас аўкцыёну, знішчэнне карціны не адбылося.

5 кастрычніка 2018 года падчас легендарнага продажу, карціна Бэнксі «Дзяўчынка на шары» пачала праслізгваць праз здрабняльнік, таемна ўбудаваны ў ніжнюю частку рамы, праз некалькі секунд пасля таго, як была зроблена фінальная стаўка.

Пасля продажу Бэнксі пераназваў карціну ў «Каханне ў сметніцы», а таксама пацвердзіў яе сапраўднасць сертыфікатам ад яго арганізацыі Pest Control.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках