20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства адукацыі Польшчы: Настаўнікам падвысяць заробак да 1800 еўраў на месяц

4
Міністэрства адукацыі Польшчы: Настаўнікам падвысяць заробак да 1800 еўраў на месяц

У Польшчы абвясцілі аб планах значнага падвышэння заробку настаўнікаў.

Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк абвясціў аб планах падвышэння заробку для настаўнікаў і ўнясення такіх змяненняў у сістэму работы, каб у настаўнікаў было больш часу на вучняў. Блізу 8 млрд злотых будзе выдаткавана з дзяржаўнага бюджэту на падвышэнне заробку настаўнікам, паведамляе «Польскае радыё».

Людзі, пачынаючы сваю кар'еру ў гэтай прафесіі, будуць атрымліваць заробак амаль 5 000 злотых, а дасведчаныя настаўнікі - амаль 8 000 злотых (1 еўра - блізу 4,5 злотых). Цяпер гэта 3,5 тысячы і 5 тысяч злотых адпаведна.

14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень нацыянальнай адукацыі. 14 кастрычніка 1773 года Сэйм Рэчы Паспалітай заснаваў Камісію нацыянальнай адукацыі. Гэта была першая свецкая ўстанова ў Еўропе, якая адказвае за адукацыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках