25 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent перавысіў $85 упершыню за тры гады

4
Кошт нафты Brent перавысіў $85 упершыню за тры гады

Што чакае рынак «чорнага золата»?

Кошт снежаньскага ф'ючарса на нафту маркі Brent 15 кастрычніка падняўся вышэй за $85 за барэль, сведчаць звесткі таргоў на лонданскай біржы ICE. На максімуме дня барэль Brent даражэў да $85,08, дадаючы 1,1% да папярэдняга закрыцця, паведамляе РБК.

Кошт нафты WTI таксама расце. Лістападаўскія ф'ючарсы на нафту WTI на Нью-Ёркскай таварнай біржы падаражэлі на 1% - да $82,13 за барэль.

Цэны на нафту растуць на фоне высокага попыту і асцярог скарачэння паставак у наступныя некалькі месяцаў, паколькі імклівы рост коштаў на газ і вугаль падштурхнуў вытворцаў электраэнэргіі да пераходу на нафтапрадукты, адзначае Reuters.

Што чакае рынак нафты

Цэны нафты застануцца высокімі найбліжэйшыя гады, паколькі попыт на сыравіну адновіцца, а прапанова застанецца абмежаванай, мяркуе кіраўнік аддзела энэргетычных даследаванняў Goldman Sachs Дэміен Курвалін. Згодна з базавым сцэнаром Goldman Sachs, цана нафты маркі Brent да канца года вырасце да $90 за барэль.

«Бягучае павышэнне коштаў нафту - гэта не часовы сезонны зімовы шок, як у выпадку з рынкам газу. Фактычна гэта пачатак істотнай пераацэнкі на рынку нафты», - сказаў Курвалін у інтэрв'ю CNBC. Фундаментальныя паказчыкі сведчаць на карысць больш высокіх коштаў, якія не назіраліся з 2014 года, мяркуе экспэрт. Цяпер на рынку адзначаецца самы працяглы дэфіцыт сыравіны за апошнія дзесяцігоддзі, і попыт будзе працягваць апярэджваць прапанову зімой, мяркуе Курвалін. Паводле ягоных слоў, адсутнасць інвестыцый у здабычу нафты ва ўмовах росту попыту паказвае на «устойліва высокія кошты», прынамсі ў наступным годзе.

Экспэрт Goldman Sachs чакае, што попыт на нафту дасягне новых рэкордных максімумаў у 2022 і 2023 гадах. Паводле прагнозаў банка, сярэднія кошты нафты маркі Brent будуць знаходзіцца паблізу $85 за барэль у наступныя некалькі гадоў.

Аналітыкі Bank of America дапусцілі рост коштаў на нафту вышэй за $100 за барэль

У пачатку кастрычніка аналітыкі Bank of America далі прагноз, згодна з якім энэргетычны крызіс рост коштаў нафты можа вырасці да ўзроўню больш за $100 за барэль і прывесці да сусветнага эканамічнага крызісу. Да такой адзнакі кошты нафты не падымаліся з 2014 года.

На думку экспэртаў банка, кошт нафты можа дасягнуць сямігадовага максімуму з-за высокіх коштаў газу, скачка спажывання энэрганосьбітаў праз халодную зіму і падвышэння попыту на авіяперавозкі, пасля таго як ЗША адкрыюць межы (паслабленне абмежаванняў на ўезд у краіну запланавана на лістапад).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках