20 красавiка 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх вайскоўцаў перакінулі на мяжу з «Талібанам»

Беларускіх вайскоўцаў перакінулі на мяжу з «Талібанам»
Фота: Reuters

Колькі чалавек адправілі, застаецца невядомым.

Міністэрства абароны паведаміла аб адпраўцы беларускага кантынгенту на вучэнні Арганізацыі Дамовы калектыўнай бяспекі, якія пройдуць 18-23 кастрычніка ў Таджыкістане, ля афганскай мяжы.

Як піша міністэрства, на вучэнні адправіліся не толькі вайскоўцы Узброеных сіл, але і байцы спецназа ўнутраных войскаў і супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Вучэнні, як адзначае беларускі бок, планавыя, але іх планавалі на фоне вываду войскаў NАТО з Афганістана. Беларуская старана раней у кантэксце вучэнняў згадвала, што сітуацыя на таджыкска-афганскай мяжой«выклікае занепакоенасць», хоць Таджыкістан і кантралюе гэтую мяжу.

У канцы верасня афіцыйныя асобы тэрарыстычнага руху «Талібан» заявілі, што адправілі «тысячы» сваіх вайскоўцаў у афганскую правінцыю Тахор, што межавала з Таджыкістанам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках