16 красавiка 2024, aўторак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Касцюшка: што вядома пра нацыянальнага героя Беларусі?

2
Тадэвуш Касцюшка: што вядома пра нацыянальнага героя Беларусі?

Легендарны беларус стаў вядомы ўсяму свету дзякуючы сваёй вайсковай і палітычнай дзейнасці.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся недалёка ад горада Косава, у фальварку Мерачоўшчына, у сярэднепамеснай шляхецкай сям'і. Ён стаў вядомы ўсяму свету дзякуючы сваёй вайсковай і палітычнай дзейнасці, піша planetabelarus.by.

У Нямеччыне, Італіі і Францыі Касцюшка навучаўся інжынернаму мастацтву, а ў 1775 годзе, не знайшоўшы сабе прымянення на Радзіме, з'ехаў у Амерыку, каб змагацца на баку каланістаў. Там ён стаў інжынерам і палкоўнікам артылерыйскіх войскаў. У 1792-м Тадэвуш вярнуўся дадому і стаў актыўным удзельнікам барацьбы за захаванне цэласнасці Рэчы Паспалітай. Праз год пасля другога падзелу краіны ўспыхнула паўстанне пад яго кіраўніцтвам.

24 сакавіка 1794 года Тадэвушам Касцюшкам у Кракаве быў агучаны «Акт паўстання». У дакуменце вызначаліся мэты барацьбы: абараніць суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднавіць тэрыторыю ў межах 1772 года і вярнуць Канстытуцыю ад 3 траўня 1791 года.

Навукоўцы ўважаюць, што за перыяд з красавіка да верасня ў паўстанні ў Беларусі ўзялі ўдзел амаль 25 тысяч чалавек, з якіх амаль трэць складалі сяляне. Даволі хутка паўстанцы змаглі захапіць уладу ў шэрагу гарадоў, у тым ліку ў Навагрудку, Берасці і Горадні. Бітвы праходзілі і на Меншчыне.

Пасля падаўлення паўстання Касцюшка быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці Пецярбурга. У 1796 годзе Касцюшку выпусцілі з царскай турмы, а ў жніўні 1797 года ён зноў прыехаў у Амерыку.

Памёр легендарны беларус 15 кастрычніка 1817 года.

Тадэвуш Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем Беларусі, ЗША, Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі.

Вясной 2018 гадоў у Мерачоўшчыне быў усталяваны помнік Тадэвушу Касцюшку ў бронзе, створаны за народныя грошы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках