19 красавiка 2024, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя масава закрывае рахункі расейскіх кампаній

7
Фінляндыя масава закрывае рахункі расейскіх кампаній

Гэта звязанае з узмацненнем жорсткасці фінансавага заканадаўства ЕЗ.

Расейскі бізнэс сутыкаецца з закрыццём рахункаў у банках Фінляндыі і адмовах у іх адкрыцці, паведаміла ў пятніцу гандлёвае прадстаўніцтва РФ у краіне, піша finanz.ru.

Праблема паўстала яшчэ ў 2015 годзе пасля хвалі санкцый Захаду ў адказ на анэксію Крыма і вайну на Данбасе, і тых часоў не развязаная.

«Такія выпадкі далёка не адзінкавыя, і гэта выклікае асаблівы непакой», - заявіў кіраўнік расейскага гандлёвага Антон Логінаў падчас круглага стала з фінскімі чыноўнікамі.

«На гэты момант у эканоміцы Фінляндыі назапашаныя больш за 3 млрд даляраў расейскіх наўпроставых інвестыцый, у тым ліку рэалізуюцца праекты з удзелам буйных публічных карпарацый, такіх як «Нарыльскі нікель», «Расатам». Узнікненне банкаўскіх праблем б'е не толькі па расейскіх інвестарах, але і па фінскай эканоміцы, бо кампаніі, якія з'яўляюцца фінскімі юрыдычнымі асобамі, уваходзяць у лік буйных працадаўцаў і падаткааплатнікаў, а іх дзейнасць з'яўляецца драйверам развіцця рэгіёнаў», - падкрэслілі ў гандлёвым прадстаўніцтве.

Дырэктар дэпартамента Агенцтва фінансавага кантролю Фінляндыі Пекі Васара патлумачыў, што ў сувязі з узмацненнем жорсткасці фінансавага заканадаўства ЕЗ фінскія банкі пры прыняцці пастановы аб наданні паслуг замежным кліентам зыходзяць з ацэнкі рызык.

У сваю чаргу прадстаўнікі найбуйнейшых фінскіх банкаў «ОП Пахьёла» і «Нордэа» паведамілі, што ў выпадку з кліентамі з Расеі і іншых краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, у тым ліку ЗША і Кітая, «рэалізацыя названых мерапрыемстваў бывае моцна абцяжаранай, што ацэньваецца як высокі ўзровень рызыкі».

Развязанне праблемы расейскія чыноўнікі плануюць шукаць на ўзроўні рэгулятараў - ЦБ РФ і Агенцтва фінансавага кантролю Фінляндыі, паміж якімі запланаваныя кансультацыі.

Гандлёвае прадстаўніцтва Расеі прапанавала распрацаваць рамачныя рэкамендацыі для кампаній, якія тыя маглі б выкарыстоўваць, звяртаючыся ў фінскія банкі.

«Асацыяцыя фінансавых арганізацый выказала гатоўнасць правесці кансультацыі паміж фінскімі банкамі для выпрацоўкі пакета крытэрыяў, а таксама пачаць узаемадзеянне з Асацыяцыяй расейскіх банкаў у мэтах інфармацыйнага абмену», - паведаміла гандлёвае прадстаўніцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках