19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі: Кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі да $14 тысяч за спробу нелегальна трапіць у Еўропу

10
Польскія памежнікі: Кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі да $14 тысяч за спробу нелегальна трапіць у Еўропу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адбываецца ўсё больш спроб прарыву польскай мяжы вялікімі групамі.

На прэс-канферэнцыі Службы памежнай аховы Польшчы 15 кастрычніка агучылі некалькі заяваў аб хвалі нелегальнай міграцыі праз беларускую мяжу ў Еўразвяз, паведамляе «Белсат».

За апошні дзень польскія памежнікі прадухілілі амаль 700 спроб нелегальнага пераходу мяжы (польскія памежнікі не кажуць, колькі чалавек удзельнічалі ў спробах).

З пачатку года такіх спроб было ўжо 19 500 (і гэта толькі на беларуска-польскай мяжы, а мігранты таксама ідуць у Літву і Латвію).

У міграцыйных цэнтрах Польшчы цяпер знаходзіцца блізу 1650 чалавек.

Амаль 5% мігрантаў паспяхова нелегальна пераходзяць мяжу і дабіраюцца да Нямеччыны.

Фіксуюць усё больш спроб прарыву праз мяжу ў вялікіх групах.

Мігранты плацяць ад 2-х да 12-14 тысяч даляраў за чалавека - гэта грошы, якія трапляюць рэжыму Лукашэнкі.

Напрыклад, прыбытак атрымліваюць: Нацыянальны аэрапорт «Мінск», «Белавія», адміністрацыя Лукашэнкі, што курыруе фірму «Цэнтр-курорт», якая выдала запрашэнні для мігрантаў, а таксама сілавыя структуры - памежны камітэт, КДБ.

За дзень да гэтага польскі Сейм ухваліў законапраекты аб будаўніцтве памежнага бар'ера коштам €353 мільёнаў даляраў і аб аўтаматычным выдварэнні і адмове ў разглядзе хадайніцтваў ад мігрантаў, якія незаконна прыйшлі не наўпрост з зоны, дзе іх жыццё і здароўе знаходзіцца пад пагрозай. Гэтыя законапраекты пакуль не прынятыя канчаткова, іх яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках