27 студзеня 2022, Чацвер, 20:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Што не так з афіцыйнай расейскай статыстыкай што да каранавіруса

3
Што не так з афіцыйнай расейскай статыстыкай што да каранавіруса

Незалежны дэмограф мяркуе, што звесткі пра смяротнасць заніжаныя прыкладна ў 2,5 разы.

У Расеі зафіксаваныя новыя рэкорды захворвання і смяротнасці ад COVID-19. 15 кастрычніка аператыўны штаб у барацьбе з каранавірусам заявіў, што за папярэдні дзень у краіне захварэлі 32 196 чалавек, памерлі 999, паведамляе «Настоящее время».

Папярэдні максімальны дзённы прырост захворвання на ковід улады фіксавалі 14 кастрычніка 2021, а да гэтага - 24 снежня 2020-га. Паводле афіцыйных звестак, у Расеі зарэгістравана за 7,8 млн выпадкаў захворвання, а агульная колькасць ахвяр перавысіла 220 тысяч чалавек.

Незалежны дэмограф Аляксей Ракша сцвярджае, што звесткі аб смяротнасці заніжаныя прыкладна ў 2,5 разы. Паводле яго звестак, залішняя смяротнасць у Расеі складае 2400 выпадкаў на дзень. Залішняя смяротнасць - гэта «залаты стандарт», паводле якога навукоўцы вызначаюць маштабы эпідэміі каоранавіруса.

«Гэта азначае, што прыкладна два-тры тыдні таму кожны дзень заражаецца прыкладна 240 тысяч расейцаў, з якіх, вядома, нейкая частка бессімптомна, але прыкладна палова, як я мяркую і па досведу іншых краін, павінны былі звяртацца да лекара», - сцвярджае Ракша.

З ягоных слоў, калі б у Расеі была сумленная статыстыка, паказчыкі захворвання на COVID-19 дасягалі б 180 тысяч за дзень. «Гэта разлік на каленцы, дакладней зрабіць нельга», - адзначае навуковец.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, у Расеі прышчэпленыя больш за 51 млн чалавек, а абедзве часткі вакцыны атрымалі амаль 43 млн расейцаў. У краіне пражываюць як мінімум утрая больш людзей - 144 млн чалавек.

«Апошні ўсплёск вакцынацыі [у пачатку кастрычніка 2021 г.] у нас супаў з усплёскам захворвання, - прадаўжае Аляксей Ракша. - Людзі палохаюцца, калі хваля ўжо ў разгары, калі вакол іх пачынаюць хварэць і паміраць, і самі бягуць вакцынавацца. Пры гэтым яны прыходзяць у перапоўненыя паліклінікі, рызыкуюць там заразіцца і, зрабіўшы першы ўкол, думаюць, што яны цяпер ужо ў бяспецы, і пачынаюць паводзіць сябе больш рызыкоўна».

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, цяперашні ўсплёск захворвання адрозніваецца «фактычна імгненным працяканнем інфекцыі - даслоўна цягам двух-трох дзён, - якія патрабуюць рэанімацыйнай падтрымкі». А ў Расеі цяпер лечацца больш за мільён чалавек. І гэта моцна ўплывае на загружанасць медыцынскай сістэмы.

14 кастрычніка міністр аховы здароўя Расеі папрасіў паджылых лекараў, якія раней сышлі на ізаляцыю ці нават на пенсію праз пандэмію, прышчапіцца і вярнуцца да працы. А Мінпрамгандаль распавёў, што ў некаторых рэгіёнах зноў узнікаюць праблемы з запасамі медыцынскага кіслароду.

«Сітуацыя ўскладняецца праз сезонны грып, - заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. - Цяпер для ўсіх нас асабліва важна адказна ставіцца да свайго здароўя і не забываць пра тых, хто нас акружае».

Больш траціны расейскіх рэгіёнаў уводзяць ці ўжо ўвялі дадатковыя абмежаванні. Пры гэтым больш за палову жыхароў Расеі супраць увядзення новага локдаўна. Такія вынікі паказала апытанне банка «Адкрыццё», на вынікі якога спасылаецца агенцтва РІА «Новости».

У Міністэрстве аховы здароўя намагаюць, што ў Расеі неабходна абмежаваць сацыяльныя кантакты. Інакш рост захворвання прадоўжыцца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».