25 красавiка 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Польшчы абвясціў 2022-і годам гімалаісткі Ванды Руткевіч

Сейм Польшчы абвясціў 2022-і годам гімалаісткі Ванды Руткевіч
ВАНДА РУТКЕВІЧ

16 кастрычніка 1978 года яна стала трэцяй жанчынай і першай еўрапейкай, якая паднялася на Эверэст.

14 кастрычніка Сейм Рэспублікі Польшча прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні 2022 года Годам Ванды Руткевіч. За прагаласавалі 446 дэпутатаў, супраць - 1. Такім чынам дэпутаты адзначылі аднаго з самых выбітных альпіністаў у гісторыі, паведамляе «Польскае радыё».

16 кастрычніка 1978 года Руткевіч стала трэцяй жанчынай, першай полькай і першай еўрапейкам, якая паднялася на вяршыню Эверэста. Ванда скарыла Эверэст у той дзень, калі Караль Вайтыла быў абраны Папам Рымскім пад імем Ян Павел II. Калі яны потым размаўлялі, ён сказаў ёй: «Міласэрны Бог так захацеў, каб мы ў адзін і той жа дзень узышлі так высока».

Альпініст Лешак Ціхы ў каментары пастановы Сейму ўзгадвае сваю сяброўку Ванду Руткевіч: «Яна была не толькі гімалаісткай. Яна ўвогуле захаплялася спортам. Гуляла ў польскай юнацкай нацыянальнай камандзе ў валейболе, удзельнічала ў аўтамабільных гонках. Яе гібель стала вынікам імкнення да мары».

Ванда Руткевіч была галоўнай прэтэндэнткай на тытул першай жанчыны, якая скарыла ўсе 14 васьмітысячнікаў свету. Яна паспела ўзысці на 8 вяршыняў. Альпіністка знікла 12 траўня 1992 года пры спробе ўзысці па паўночна-заходняй сцяне на трэцюю вяршыню свету Канчэнджангу. Ніхто не ведае, ці была яна на вяршыні. Калі так, то яна стала першай альпіністкай, якая скарыла тры самыя высокія гары свету.

23 чэрвеня 1986 года Руткевіч стала першай жанчынай, якая пакарыла другі васьмітысячнік свету К2 (трыумф быў азмрочаны гібеллю Ліліян і Морыса Барардаў з яе каманды, якія загінулі пры спуску).

Ванда Руткевіч нарадзілася ў 1943 годзе ў літоўскім горадзе Плунге. Пасля Другой сусветнай вайны сям'я пераехала ў Польшчу і пасялілася ва Уроцлаве. Руткевіч скончыла Уроцлаўскі тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык. Яна ўважаецца адной з самых выбітных у гісторыі жанчын-альпіністак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках