24 студзеня 2022, панядзелак, 4:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць недарагія дамы з маляўнічым выглядам з вокнаў у Менскай вобласці

8
Як выглядаюць і колькі каштуюць недарагія дамы з маляўнічым выглядам з вокнаў у Менскай вобласці

Адзін з дамоў знаходзіцца ў 40 хвілінах язды ад МКАД у вёсцы Кумельшчыне.

Realt знайшоў дома, у вокнах якіх адлюстроўваецца ўся пышнасць прыроды. Паглядзіце, у якіх катэджах Менскай вобласці фантазіі пра жыццё на прыродзе могуць ператварыцца ў жыццё за невялікі кошт.

Дом у вёсцы Пасемкавічах за 17 тысяч даляраў

Дом знаходзіцца ў 160 км ад МКАД у Крупскім раёне Менскай вобласці.

Аўтар аб'явы ніякіх фатаграфій інтэр'ераў не прымацаваў. Аднак, падзяліўся відамі, якія адкрываюцца з пляцу 7 сотак.

Дом пабудаваны са зруба. З мінусаў - адсутнасць камунікацый. Плюсы хоць і маленькія, але ёсць. На тэрыторыі знаходзіцца калодзеж, таму без вады ніхто не застанецца.

Акрамя жылога дома, на надзеле размяшчаюцца гаспадарчыя пабудовы і квітнее сад.

Дом у вёсцы Кумельшчыне за 23 тысячы даляраў

Ад МКАД да вёскі Кумельшчыны 40 хвілін язды.

Дом знаходзіцца побач з ракой Віліяй, але, каб на яе зірнуць, трэба будзе трохі прайсці. А вось з вокнаў адкрываецца выгляд на прасторныя палеткі і густы лес.

На пляцы 24 соткі ўзведзены дом са зруба D32. Будынак плошчай 33,8 «квадратаў» можна выкарыстоўваць як жылы дом або абсталяваць там прасторную лазню.

Дом у вёсцы Грумбінентах за 25 тысяч даляраў

Грумбіненты называюць беларускай Щвайцарыяй у Мядзельскім раёне. Там знаходзяцца Блакітныя азёры - частка запаведнай зоны Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Там жа, на надзеле 21 сотка, стаіць двухпавярховы дом 2016 года пабудовы. Яго агульная плошча складае 78,55 квадратных метраў.

Ён узведзены з ацыліндраванага бруса, а ўнутры абабіты вагонкай. Каналізацыю і ацяпленне ў дом не праводзілі.

Дом у вёсцы Дулічах за 39 900 даляраў

Вёска Дулічы знаходзіцца ў 22 км ад МКАД у Ракаўскім кірунку.

Аўтар аб'явы прапануе выкарыстоўваць аб'ект як домік для гасцей ці лазню. Але ў такім двухпавярховым катэджы з мансардай і тэрасай самому б пажыць.

Яго ўзвялі сёлета з бруса на ўскрайку пляцу 15 сотак.

Каналізацыю, газ і электрычнасць не правялі, але такая магчымасць ёсць. Уладальнікі дома разглядаюць варыянт абмену на аднапакаёвую кватэру ў Менску.

Дом у вёсцы Слуках за 48 тысяч даляраў

У гэтым жа раёне выстаўлены на продаж жылы дом з надзелам памерам 33 соткі. Ён абсталяваны электрычнасцю, вадой і пячным ацяпленнем. У доме тры печы.

На другім паверсе дома выступае вялікі гаўбец, адкуль адкрываецца выгляд на возера. Плошча катэджа 100,2 «квадрата».

Акрамя таго на тэрыторыі пабудаваны хлеў у два паверхі, ёсць сажалка з рыбай і ўзведзены падмурак пад лазню і альтанку. Усе архітэктурныя праекты ўзаконеныя.

Лецішча ў садовым таварыстве «Аер» за 52 тысячы даляраў

Садовае таварыства знаходзіцца ў Валожынскім раёне.

Дом пабудавалі сёлета і ён цалкам гатовы да пражывання. Ацяпленне выкарыстоўваецца электрычнае. Каналізацыя мясцовая, а вада - сезонная. Усе разведзенае па доме.

Катэдж займае 83 квадратныя метры на 8 сотках.

Дом у вёсцы Раваніцкай Слабадзе за 79 900 даляраў

Вёска знаходзіцца ў Чэрвеньскім раёне.

Дом стаіць ля самага берага ракі Уша. Яго пабудавалі яшчэ летась і ён амаль гатовы да засялення.

Сцены зробленыя з блокаў 300 мм і ўцяпляльніка 50 мм. Усе сцены ўнутры аштукатураныя і зашпакляваныя. Ацяпленне электрычнае, падлогі з падагрэвам. На тэрыторыі выведзеная свая свідравіна і праведзеная каналізацыя.

Зямля 12,5 сотак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Агульная плошча дома складае 115 м².

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».