20 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дэпутата брытанскага парламента напалі з нажом

На дэпутата брытанскага парламента напалі з нажом
ДЭВІД ЭМЕС
UK PARLIAMENT

69-гадовы Дэвід Эмес паранены.

Брытанскага дэпутата Кансерватыўнай партыі Дэвіда Эмеса некалькі разоў ударылі нажом. Інцыдэнт адбыўся падчас руціннай сустрэчы з грамадзянамі ў дэпутацкай прыёмнай ў царкве горадзе Лі-ён-Сі на паўднёвым усходзе графства Эсэкс, паведамляе ВВС.

69-гадоваму дэпутату надалі дапамогу на месцы здарэння.

«Яго ўдарылі нажом некалькі разоў. Мы пакуль не ведаем, наколькі сур'ёзна, але выглядае вельмі прыкра», - цытуе Рэйтэр Джона Лэмба, кіраўніка мясцовай партыйнай ячэйкі ў акрузе, які сэр Дэвід прадстаўляе ў парламенце.

Паліцыя ўжо арыштавала падазраванага. Матывы здарэння пакуль не зразумелыя.

Гэта не першы выпадак нападу на дэпутатаў. У чэрвені 2016 года дэпутатка ад Лейбарысцкай партыі 41-гадовая Джо Кокс была забітая каля сваёй прыёмнай у мястэчку Бёрстал недалёка ад Лідса.

«У гэты складаны час мы ўсёй душой перажываем за яго і за ягоную сям'ю», - сказалі ў дабрачынным фондзе імя Джо Кокс, створанага адразу пасля яе гібелі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках