20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіпр адбярэ грамадзянства ў 45 уладальнікаў «залатых пашпартоў»

8
Кіпр адбярэ грамадзянства ў 45 уладальнікаў «залатых пашпартоў»

Схема атрымання грамадзянства гэтай краіны была папулярная сярод расейцаў і інвестараў з Азіі.

Кіпр заявіў у пятніцу, што анулюе пашпарты 45 чалавек, якія атрымалі грамадзянства па дыскрэдытаванай інвестыцыйнай схеме, якая дзейнічала больш за 10 гадоў.

Пра гэта паведамляе Reuter.

Амаль 7000 чалавек атрымалі грамадзянства Кіпра паводле схемы «пашпарты ў абмен на інвестыцыі». Пятніцкая пастанова ўрада Кіпра адклікаць 45 пашпартоў выкліканая адпаведнай рэкамендацыяй камісіі, прызначанай у чэрвені.

«Кабінет міністраў таксама наважыў расследаваць яшчэ шэсць спраў і старанна вывучыць яшчэ 47 спраў у адпаведнасці з усталяванымі працэдурамі», - заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Марыёс Пелеканас.

Ён не назваў імёны асоб, у якіх адклікалі пашпарты.

Кіпрскі пашпарт дае права на бязвізавы ўезд, працу і пражыванне на тэрыторыі 27 краін Еўрапейскага Звязу. Схема атрымання так званых «залатых пашпартоў» была папулярная сярод расейцаў і інвестараў з Азіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках