24 студзеня 2022, панядзелак, 3:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР пра сітуацыю на «Гродна Азоце»: Пара прыбраць «ачумелыя ручкі» кіраўніцтва ад завода

1
БАР пра сітуацыю на «Гродна Азоце»: Пара прыбраць «ачумелыя ручкі» кіраўніцтва ад завода

Прадпрыемства мае патрэбу ў рэканструкцыі.

Кіраўніцтва «Гродна Азота» адрапартавала пра «якасны рамонт у цэху «Аміяк-3», а менш чым праз тыдзень пасля запуску стачкам Азота паведамляе пра чарговы прыпынак, піша Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне працоўных» БАР.

«У зону расколіны падалі азот, каб збіць тэмпературу і разбавіць сумесь выбухованебяспечных газаў. Праз некалькі дзён спыніліся і «правялі» капітальны рамонт. Пасля запуску, дакладна ў гэтым жа месцы трэснула 10-ая пад'ёмная труба! Гаворка пра печы рыформінгу».

І гэта якасны рамонт? Вытворчасць зноў спыненая. Без рэальнага рамонту завод рызыкуе стаць небяспечнай бомбай для Горадні. Бомбай, на якой людзі даслоўна сядзяць пятай кропкай. Вось толькі бомба гэтая без цыферблата і падлічыць, калі яна здэтануе, немагчыма. Таму завод проста неабходна не проста спыніць, каб падлатаць, а спыніць, прыбраць «ачумелыя ручкі» ў выглядзе недальнабачнага кіраўніцтва і правесці паўнавартасную рэканструкцыю.

Падпісвайцеся на Тelegram-канал БАР - Беларускае аб'яднанне рабочых.