25 красавiка 2024, Чацвер, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Кітай і Расея могуць пачаць дамаўляцца «па-за» Лукашэнкам

3
Меркаванне: Кітай і Расея могуць пачаць дамаўляцца «па-за» Лукашэнкам

Ваўкалакаў рэжыму чакае «сонечнае святло».

Telegram-канал "CYNIC" выказаў меркаванне, што асноўныя палітычныя акторы могуць пачаць шукаць кансэнсус што да Беларусі.

1) На саміце СНД Лукашэнка з усіх бакоў хацеў спадабацца Наталлі Гаўрыліцэ - прэм'ер-міністарцы Малдовы. Так і адчувалася, што Сашка падключаў усе свае верхнія і ніжнія чакры і ледзь стрымліваўся, каб не падарыць ёй трактар.

Прэм'ер-міністр Малдовы выявілася даволі элегантнай на саміце. Лука ёй распавёў, што спадзяецца, што «яго падтрымаюць іншыя кіраўнікі дзяржаў», пасля чаго яна сказала: «Дзякуй, Аляксандр Рыгоравіч». Затым, мабыць звяртаючыся да тых самых «іншых кіраўнікоў дзяржаў», яна павіталася і з імі: «Паважаныя кіраўнікі дзяржаў...». Сашка застаўся без «паважанага» і, відаць, да кіраўнікоў дзяржаў не належаў.

Дыпламатычна - выдатны прыём. У наступны раз трэба Лукашэнку, апроч чакр, шукаць правільныя націскі ў прозвішчах удзельнікаў. А то зусім непрыстойна атрымліваецца - нейкі Юрый, які капіюе Аляксандра Рыгоравіча, спрабуючы фатаграфавацца з удзельнікамі самітаў каля прыбіральняў, таксама з націскамі не сябруе. Пры любой канспірацыі яго выдасць слова «істэблішмэнт».

2) Навіна аб тым, што «мапы гатовыя, але не да канца», выклікалі незадавальненне расейскіх партнёраў.

Ваш пакорны слуга нездарма дзясятак разоў пстрыкаў і па кейсу «Камсамолкі», ведаючы, што гэта адна з любімых газет Пуціна. «Маскоўскія сябры» ўсё заўважылі і вельмі ўдзячныя, што ўсе здрады Лукашэнкі так выразна распісваюцца - працягнем гэтую традыцыю і ў далейшым.

Пуцін, які ўчора кпіў з Лукашэнкі «нелегітымнымі санкцыямі» быў незадаволены тым, што клятвенна абяцаныя на лістапад мапы зноў былі пад пытаннем і зноў з віны Сашкі.

Пасля сустрэчы з Нуланд, як мы і прагназавалі, Палац трохі хістала. Пасля гэтага Крэмль стаў акуратней глядзець на подпіс Лукашэнкі. Можа пагалоскі, можа не зусім, але я чуў, што ўсплыла версія магчымасці падпісаць усе дакументы, абыходзячы Лукашэнку, каб потым яго за ўсе здрады зліць, тым самым стварыўшы легітымнае аблічча дамоўленасцей і для заходніх партнёраў.

3) І яшчэ трохі цікавай інфармацыі «для разважання».

Нежынскі горна-абагачальны камбінат, будоўлю якога вяла кампанія Міхаіла Гуцарыева, павінен быць закансерваваны.

Як кажа крыніца, па гэтым кейсе «заязджаў чалавек» з Кітая, які намякнуў, што пры спробе знайсці сродкі «злева», кітайскія эканамічныя партнёры пачнуць дамаўляцца з «новымі падрадчыкамі», якія часова з палітычных матываў знаходзяцца ў Польшчы.

Такая жорсткая пазіцыя цалкам вытлумачальная «падвойнымі сектаральнымі санкцыямі» ЗША і вельмі нейтральным выступам Кітая па кейсу Беларусі. Кітай практычны, прагматычны і цынічны, таму дзеля захавання фінансавай стабільнасці можа дамаўляцца ў абыход Лукашэнкі з будучымі кіраўнікамі Беларусі, якіх ён і дапаможа пасадзіць за прэзідэнцкае крэсла.

Самая цёмная ноч перад світаннем. Істэрыя з рэпрэсіямі даказвае, што ваўкалакаў чакае «сонечнае святло», таму яны і шалеюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках