29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на кватэру і выезд за мяжу: новыя паборы, якія з'явіліся ў Беларусі сёлета

4
Падатак на кватэру і выезд за мяжу: новыя паборы, якія з'явіліся ў Беларусі сёлета

Улады хочуць узмацніць пратэстныя настроі?

«Радыё Свабода» пералічыла падатковыя ініцыятывы, якія зыходзілі ад уладаў за апошні год.

Падатак на кватэру

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс.

Згодна з праектам, падатак на нерухомасць абавяжуць плаціць і за адзіную наяўную ва ўласнасці кватэру з 1 студзеня 2022 года.

Гэта прадугледжана пунктам 114 праекта закона. Выключэнне складуць толькі пенсіянеры, інваліды I і II групы, непаўналетнія, недзеяздольныя, вайскоўцы, удзельнікі ВАВ.

Паведамлялася, што ў Менску гэты падатак складзе ў сярэднім 50 рублёў у год, у рэгіёнах - блізу 25 рублёў.

ПДВ для замежных кампаній

Зараз такія замежныя кампаніі, як Aliexpress, Ozon, Wildberries, не плацяць ПДВ пры дастаўцы тавараў у Беларусь. Згодна інфармацыі Мінфіна, гэтая норма можа змяніцца з ліпеня 2022 года.

Стаўка ПДВ - 20%. Хто менавіта будзе аплачваць новы падатак: беларусы, якія замовілі тавар, ці кампаніі, якія дастаўляюць тавар у Беларусь, - незразумела

Падатак на выезд за мяжу

У красавіку ўлады прыдумалі ўвесці падатак для тых, хто выязджае на мяжу на сваім аўтамабілі праз наземныя пункты пропуску. Каб выехаць, трэба заплаціць 1 базавую велічыню, або 29 рублёў. Тэрміны ўвядзення падатку ўсталёўвалі мясцовыя ўлады, таму ў розных вобласцях яго пачалі спаганяць у розны час. З чэрвеня падатак ўвялі ў Гарадзенскай і Гомельскай абласцях, з ліпеня - у Берасцейскай вобласці.

Узрастуць падаткі для ІП

Міністэрства фінансаў 28 верасня апублікавала праект закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. Згодна з гэтым дакументам, падатак для ІП можа ўзрасці да 16%, г.зн. утрая, бо цяпер многія ІП плацяць падатак па спрошчанай схеме - 5%.

Праект закона пакуль не прыняты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках