18 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады не могуць здушыць бунт ва Уладзікаўказе

7
Расейскія ўлады не могуць здушыць бунт ва Уладзікаўказе

Да калоніі сцягваюць дадатковыя сілы.

Дадатковыя сілы сцягнутыя да папраўчай калоніі №1 ва Уладзікаўказе для падаўлення бунту, паведаміла «Интерфаксу» інфармаваная крыніца.

«Цяпер да калоніі сцягнутыя дадатковыя сілы для ўрэгулявання сітуацыі. Практычна ўсе праваахоўнікі паднятыя на трывогу і цяпер знаходзяцца або едуць да калоніі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З яго слоў, сітуацыя ў калоніі пакуль не ўзятая пад кантроль.

Як патлумачыла крыніца, цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты падаўлення бунту, у тым ліку і сілавы.

Раней паведамлялася, што ў пятніцу некалькі сотняў зняволеных у папраўчай калоніі №1 ва Уладзікаўказе зладзілі беспарадкі.

У ФСВП заявілі, што ў калоніі прымаюцца меры стабілізацыі становішча. Прычынай беспарадкаў, паводле звестак ведамства, сталі планавыя ператрусы, падчас якіх двое асуджаных адмовіліся падпарадкавацца законным патрабаванням супрацоўнікаў і справакавалі іншых зняволеных.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках