28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: За Нептунам павінна знаходзіцца яшчэ адна планета, падобная да Зямлі

Навукоўцы: За Нептунам павінна знаходзіцца яшчэ адна планета, падобная да Зямлі

Яна была выцесненая за межы Сонечнай сістэмы газавымі гігантамі.

За Нептунам магла знаходзіцца яшчэ адна гіганцкая планета. Пра гэта распавялі астраномы, якія вывучаюць канфігурацыю Сонечнай сістэмы, піша часопіс Annual Review of Astronomy and Astrophysics (пераклад - rusjev.net).

Спецыялісты з дапамогай кампутарнага мадэлявання высветлілі, што ў Сонечнай сістэме павінна быць яшчэ адна планета, але яна «знікла».

Пра загадкавую планету амаль нічога невядома. Навукоўцы мяркуюць, што па сваіх характарыстыках яна, магчыма, вельмі нагадвала Марс або Зямлю. Касмічны аб'ект з часам мог быць проста выцеснены за межы Сонечнай сістэмы газавымі гігантамі - Юпітэрам, Сатурнам, Уранам і Нептунам, уважаюць астраномы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках